Гараскоп стрыжак на чэрвень
10 чэрвеня. Добры дзень для лячэбных працэдур для валасоў, асабліва аслабленых рэгулярным хімічным уздзеяннем.
11 чэрвеня. Нейтральны дзень для стрыжкі і крайне няўдалы для фарбавання.
12 чэрвеня. Стрыгчы валасы ў гэты дзень не рэкамендуецца: яны могуць стаць ломкімі і непаслухмянымі.
13 чэрвеня. У гэты дзень цырульні лепш абыходзіць. Стрыжка можа значна пагоршыць стан здароўя і надоўга сапсаваць настрой.
14 чэрвеня. Спрыяльны дзень для ўмацавання каранёў валасоў і масажу скуры галавы.
15 чэрвеня. У гэты дзень не трэба радыкальна мяняць прычоску ці колер валасоў.
16 чэрвеня. Валасы, пастрыжаныя ў гэты дзень, стануць моцнымі і паслухмянымі. Укладка будзе займаць мінімум часу на працягу некалькіх тыдняў.
17 чэрвеня. Добры дзень для змены прычоскі і іншых дэталяў іміджу.
18 чэрвеня. У гэты дзень будуць карысныя працэдуры, накіраваныя на ўмацаванне каранёў і стымуляванне росту валасоў.
19 чэрвеня. Стрыжка ў гэты дзень дапаможа вам папоўніць духоўныя і фізічныя сілы.
20 чэрвеня. У гэты дзень можна і трэба стрыгчы і фарбаваць валасы. Новы вобраз прынясе вам удачу і дабрабыт.
21 чэрвеня. Эфектыўнымі будуць працэдуры, накіраваныя на паляпшэнне структуры валасоў.
22 чэрвеня. Добры дзень для завіўкі ці выпроствання валасоў з выкарыстаннем хімічных прэпаратаў.
23 чэрвеня. У гэты дзень не трэба радыкальна мяняць прычоску ці колер валасоў.
24 чэрвеня. Стрыжка, зробленая ў гэты дзень, будзе спрыяць вашаму кар'ернаму росту.
25 чэрвеня. Стрыжка і фарбаванне валасоў у гэты дзень гарантуе вам выдатны вынік.
26 чэрвеня. Нейтральны дзень для стрыжкі. Для фарбавання рэкамендуецца выкарыстоўваць натуральныя фарбавальнікі.
27 чэрвеня. Спрыяльны дзень для складанай шматколернай афарбоўкі, асабліва ў медныя тоны. Яркасць колеру захаваецца надоўга.
28 чэрвеня. Пастрыжаныя ў гэты дзень валасы хутка страцяць форму.
29 чэрвеня. Добры дзень для асвятлення валасоў на некалькі тонаў.
30 чэрвеня. Любое хімічнае ўздзеянне на валасы супрацьпаказана.
Падрыхтавала Алена КРАВЕЦ.