Юныя беларускія мастакі выстаўляюцца ў Празе

Источник материала:  

29 работ з нашай краіны былі адабраныя для ўдзелу ў міжнароднай выставе дзіцячай творчасці "Скарбы прабабулінага куфара", што пачала сваю работу 8 чэрвеня ў Нацыянальным музеі ў сталіцы Чэхіі. Удзел беларусаў у гэтай прэстыжнай экспазіцыі, якая праводзіцца па ініцыятыве Еўрапейскага вяшчальнага саюза, арганізаваў творчы калектыў дзіцячага праекта "Мэры Попінс" канала "Культура" Беларускага радыё.

Для ўдзелу ў выставе краіны — удзельніцы ЕВС даслалі каля 3000 работ, але кампетэнтнае журы адабрала толькі дзясятую частку з іх. Сярод мастацкіх твораў, што прадстаўляюць Беларусь, — малюнкі, роспіс па шкле, а таксама вырабы з саломкі, гліны, дрэва і іншыя ўзоры беларускіх народных рамёстваў. Найлепшыя калекцыі дзіцячых твораў прапанавалі, паводле ацэнкі экспертнай камісіі, студыя выяўленчага мастацтва Сенніцкага цэнтра культуры, школа № 200 г. Мінска, сталічныя палац пазашкольнай работы "Золак" і Цэнтр пазашкольнай работы "Ветразь". убачыць гэтыя работы можна і не пакідаючы межаў Беларусі — у электроннай галерэі на сайце чэшскага радыё http://projekty.rozhlas.cz/malujeme3/galerіe.php.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК.

←В Беларуси открылся online-центр поддержки журналистских расследований

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика