Кінашторм са Швецыі

Источник материала:  

Запрашальнік

Фільмы з беларускімі субцітрамі пакажуць у кінатэатры "Цэнтральны"

Праблемы, як правесці вечар, не існуе на гэтым тыдні для тых, хто любіць кіно: з 9 па 12 чэрвеня ў сталіцы Беларусі пройдуць своеасаблівыя Дні шведскага кіно. Кінааматараў Беларусі чакаюць чатыры поўнаметражныя мастацкія фільмы, знятыя сучаснымі шведскімі рэжысёрамі ў апошнія пяць гадоў.

І мы зразумеем, што ў людзей розных краін няма праблемы разумення, калі ёсць павага прадстаўнікоў адной культуры да носьбітаў іншай, а шведскае кіно, якое падаецца з беларускімі субцітрамі, дае магчымасць нам самім прасякнуцца павагай да сваёй мовы. Няма праблемы разумення яшчэ і таму, што ўсе фільмы, якія сёлета нам дэманструюцца, разважаюць пра складаныя чалавечыя пачуцці, пра праблему выбару паміж дабром і злом, якая можа паўстаць перад любым чалавекам з любой краіны. Мяркуйце самі.

Драма "Штучнае дыханне" рэжысёра Б'ёрна Рунге распавядае гісторыю маладой дзяўчыны Веры, якая пакідае сваіх бацькоў і сыходзіць да гандляра наркотыкамі Моргана. Бацькі спрабуюць вярнуць дачку...

Галоўны герой трылера "Дазволь мне ўвайсці", знятага рэжысёрам Томасам Альфрэдсанам, дванаццацігадовы запалоханы хлопчык Оскар. Ён закаханы ў дзіўную дзяўчынку Элі, якая пазбягае сонца, нармальнай ежы. Аднак як толькі Оскар разумее, што для таго, каб жыць, Элі патрэбна чалавечая кроў, ён апынаецца перад праблемай выбару...

Фантастычная драма "Шторм" рэжысёраў Б'ёрна Стайна і Монса Марлінда распавядае пра Дзі-Дзі, самаўпэўненага маладога чалавека трыццаці гадоў. Аднойчы ён сустракае дзіўную дзяўчыну, якую пераследуюць шалёныя незнаёмцы. Супраць сваёй волі Дзі-Дзі аказваецца ўцягнутым у барацьбу дабра і зла.

Гераіня драмы "Сонечны шторм" (рэж. Лейф Ліндблюм) Рэбека вяртаецца ў свой родны горад, каб выратаваць сястру, арыштаваную за забойства пастара, і высветліць, хто сапраўды вінаваты ў жорсткім злачынстве.

Праблема выбару і ў нас: які фільм паглядзець, скарыстаўшыся гэтым "кінаштармавым папярэджаннем"?

Ларыса ЦІМОШЫК.

←В Беларуси открылся online-центр поддержки журналистских расследований

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика