Піва няма!
Праблема рэалізацыі піва ў раздробным гандлі так і не знайшла свайго рашэння. Мінаблвыканкам вырашыў прадаваць піва на прыпынках, аднак па-ранейшым забараняе яго рэалізацыю ў кіёсках.
Нядаўняе рашэнне Мінаблвыканкама нарадзіла было спадзеў ў сэрцах беларускіх “кіяскёраў”. Інфармацыя, якая пранікла ў прэсу, дазваляла зрабіць выснову пра тое, што забарона на продаж піва ў кіёсках адменены.
Аднак рэальнасць аказалася, як заўсёды, суворай. Пры бліжэйшым разглядзе рашэння Мінаблвыканкама істотных змяненняў ў парадак рэалізацыі піва заўважана не было.
Рашэнне абласных уладаў ад 11 мая 2010 года сапраўды ўносіць пэўныя змяненні ў мінулагодняе рашэнне выканкама №479 “Аб парадку рэалізацыі піва і слабаалкагольных напояў”. Нагадаю, што гэтым рашэннем абласныя ўлады забаранілі рэалізацыю піва і слабаалкагольных напояў ў раздробнай гандлёвай сетцы і разносным гандлі.
Акрамя таго, яшчэ адзін пункт гэтага рашэння забараняў рэалізацыю піва ва ўсіх гандлёвых аб’ектах, якія знаходзяцца на прыпынках грамадскага транспарту.
Вось гэты пункт аблвыканкам і адмяніў! Забарона ж на гандаль півам ў кіёсках (няхай гэта на прыпынках ці ў іншых месцах) застаўся.
Гэта значыць, калі гаварыць зусім проста, размешчаныя на прыпынках крамы і да таго падобныя аб’екты раней не маглі гандляваць півам, а цяпер могуць. А такіх гандлёвых пунктаў, скажам шчыра, няшмат. Таму большасці раздробных гандляроў радавацца не варта…
Сяргей Балыкін, эксперт, спецыяльна для “РГ”.
Фота bymedia.net
Чытайце таксама:
Піва прыбралі з кіёскаў. П’яных стала менш
Прадпрымальнікі здзівілі Канстытуцыйны суд
Забарона продажу піва ў кіёсках, гэта...