На пытанні
адказвалі супрацоўнікі
Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта — Сяргей Руднеў і Аляксандр Горбач.
Яны падцвердзілі інфармацыю аб адмове ад абавязковай рэгістрацыі паштовых скрынак і паведамілі, што тэрмін рэгістрацыі дзяржаўных інтэрнэт-рэсурсаў, магчыма, будзе працягнуты.
Падчас анлайн-канферэнцыі Аляксандр Горбач паведаміў, што ААЦ насамрэч зможа правяраць, якія сайты наведваў той альбо іншы карыстальнік. Аднак ён заўважыў, што гэта «можа ажыццяўляцца толькі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь (у прыватнасці з Законам «Аб аператыўна-пошуковай дзейнасці» і Крымінальна-працэсуальным кодэксам), толькі пры наяўнасці падстаў для правядзення праверкі або аператыўна-пошуковых мерапрыемстваў». А.Горбач таксама паведаміў, што на дадзены момант указ № 60 не прадугледжвае адказнасці за няправільнасць падаваемай на сайтах інфармацыі, аднак зазначыў, што да канца 2010 году будуць распрацаваныя дадатковыя дакументы з мэтай удасканалення дзеяння указу № 60 у гэтай галіне.
АП