Сямён Шапіра прызначаны членам Савета Рэспублікі

Источник материала:  
08.06.2010 09:49 — Новости Общества
Аляксандр Лукашэнка ўказам №286 ад 7 чэрвеня ў адпаведнасці з часткай другой артыкула 91 Канстытуцыі прызначыў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу чацвёртага склікання Сямёна Шапіру, старшыню Гродзенскага аблвыканкама.

Пра гэта паведаміла прэс‑служба кіраўніка дзяржавы.

Нагадаем, 20 мая Шапіра ўказам прэзідэнта быў вызвалены ад пасады міністра сельскай гаспадаркі і харчавання і прызначаны старшынёй Гродзенскага аблвыканкама.

Сямён Шапіра нарадзіўся 17 чэрвеня 1961 года ў вёсцы Рэчань Любанскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. Доктар эканамічных навук, прафесар. Працаваў галоўным эканамістам саўгаса «Камсамолец» (Дзяржынскі раён), старшынёй СКП «Маяк» (Дзяржынскі раён), дырэктарам Беларускага навукова‑даследчага інстытута эканомікі і інфармацыі аграпрамысловага комплексу, гендырэктарам ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі». На пасадзе міністра сельскай гаспадаркі і харчавання працаваў з красавіка 2008 года.


БелаПАН

←Как принять участие в Первом фестивале белорусскоязычной рекламы Adnak!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика