Дзяржрэгістрацыі электронных паштовых скрыняў не будзе
08.06.2010
—
Новости Общества
У Беларусі не плануецца ўводзіць абавязковую дзяржаўную рэгістрацыю электронных паштовых скрыняў. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі.Дзяржрэгістрацыя інфармацыйных сетак, сістэм і рэсурсаў прадугледжваецца указам №60 «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт» ад 1 лютага 2010 года.
Першапачаткова планавалася, што скрыні электроннай пошты, у тым ліку фізічных асоб, будуць падлягаць рэгістрацыі.
«Па выніках перамоваў, якія прайшлі з зацікаўленымі органамі дзяржкіравання было прынята рашэнне аб адмене абавязковай рэгістрацыі паштовых скрыняў.
Гэта тычыцца як юрыдычных, так і фізічных асобаў», — растлумачылі ў міністэрстве.