Залатавалютныя рэзервы Беларусі — $5792,4 мільёна

Источник материала:  

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі, разлічаныя па стандартах Міжнароднага валютнага фонду, паводле папярэдніх звестак Нацыянальнага банка, на 1 чэрвеня склалі 5792,4 мільёна долараў ЗША і з пачатку года павялічыліся на 139,9 мільёна долараў.

У структуры залатавалютных рэзерваў рэзервовыя актывы ў замежнай валюце складаюць 3127,3 мільёна долараў, павялічыўшыся з пачатку года на 607,4 мільёна долараў. Іншыя актывы з 1 студзеня 2010 года (1733,1 мільёна долараў) скараціліся на 411,4 мільёна долараў да 1321,7 мільёна долараў. Рэзервовыя актывы ў манетарным золаце на пачатак чэрвеня склалі 786,6 мільёна долараў, і ў параўнанні з 1 студзеня 2010 года іх аб'ём скараціўся на 34,5 мільёна долараў. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі ў нацыянальным вызначэнні на 1 чэрвеня склалі 6264,8 мільёна долараў, павялічыўшыся з пачатку года на 286,3 мільёна долараў.

←Имидж Беларуси в интернете обсудили в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика