Супраць Панамарова завялі чарговую крымінальную справу

Источник материала:  
07.06.2010 17:48 — Новости Общества
Клецкаму актывісту інкрымінуецца абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК)

Супраць Панамарова завялі чарговую крымінальную справу

У панядзелак 7 чэрвеня клецкаму актывісту Руху «За Свабоду» Сяргею Панамароў прынеслі позву, згодна з якой яму неабходна з’явіцца ў сераду 9 чэрвеня, а 9-й гадзіне ў пракуратуру Клецкага раёна да следчага па асабліва важных справах Азарэвіч А. С. Панамароў позву не падпісаў, бо дакумент не быў аформлены належынм чынам — у ім не было пазначана ў якасці каго актывіст выклікаецца ў пракуратуру.

Праз 10 хвілін Панамароў атрымаў новую позву, з якой вынікае, што ён выклікаецца да следчага ў якасці падазраванага па крымінальнай справе № 10026000040. Каб даведацца па якім артыкуле яго вінавацяць, Панамароў патэлефанаваў у раённую пракуратуру. У самім Клецку гэтай інфармацыі не аказалася давялося звязвацца з вобласцю. Там стала вядома, што клецкаму апазіцыянеру інкрымінуюць арт.369 КК («абраза прадстаўніка ўлады»). Каго і якім чынам актывіст абразіў, у пракуратуры не паведамілі.

«Найхутчэй гэта азначае жаданне спецслужбаў задушыць мой бюлетэнь і сайт», — мяркуе Сяргей Панамароў. Ён не выключае і таго, што справу маглі завесці за адзін з артыкулаў для сайту грамадскай кампаніі «Гавары праўду», з якім ён супрацоўнічае.

Нагадаем, што Клецкая пракуратура толькі цягам 2007 года 5 разоў пачынала крымінальную справу ў дачыненні да Сяргея Панамарова. Яго вінавацілі ў паклёпе ў друкаваных сродках.

На мінулым тыдні Мінскі абласны суд узяў бок Панамарва ў справе абвінавачання яго ў абразе начальніка клецкай ЖКГ. Суд прыпыніў справу і даслаў яе на дапрацоўку.


СП

←На границе Таможенного союза Беларусь откроет 15 новых санитарно-карантинных пунктов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика