У Бялыніцкім раёне двое дзяцей атруціліся бабульчыным клафелінам
07.06.2010 13:45
—
Новости Общества
Брат з сястрой 2008 і 2006 гадоў нараджэння былі шпіталізаваныя 5 чэрвеня ў Бялыніцкую раённую бальніцу з дома бабулі ў вёсцы Вялікі Кудзін з вострым медыкаментозным атручэннем.
Дзеці атруціліся таблеткамі клафеліну, які яны знайшлі ў бабуліным доме, з’еўшы пяць або шэсць штук.
Дзеці дагэтуль знаходзяцца ў бальніцы. У у найбліжэйшы час будзе разглядацца пытанне аб пазбаўленні іх бацькоў бацькоўскіх правоў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН