Чаму Мітрапаліт Філарэт памяняў прэс-сакратара?
04.06.2010 16:49
—
Новости Общества
Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх ўсяе Беларусі вызваліў архімандрыта Аляксія (Шынкевіча) з пасады прадстаўніка Беларускага
экзархата па сувязях са СМІ. Паводле версіі польскай Gazeta Wyborcza, прычына звальнення - заява архімандрыта аб магчымым сыходзе Мітрапаліта на спачынак. TUT.BY даведаўся, ці так гэта насамрэч.
Нагадаем, 24 траўня інфармагенцтва БЕЛТА паведаміла аб тым, што "Мітрапаліт Філарэт можа пайсці на спачынак". "Згодна са Статутам РПЦ любы архірэй, які дасягнуў 75-гадовага ўзросту, абавязаны падаць на імя Патрыярха прашэнне аб сыходжанні на спачынак з пасады. Патрыярх, з улікам думкі Святога Сінода, мае права гэта прашэнне прыняць або адхіліць. Сёння гэта пытанне будзе вырашацца на пасяджэнні Сінода (Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы ў Маскве. - TUT.BY)", - распавёў інфармагенцтву адказны Беларускага экзархата за сувязі са СМІ архімандрыт Аляксій (Шынкевіч).
Ужо 26 траўня прэс-служба Беларускага экзархата распаўсюдзіла заяву аб тым, што новым "упаўнаважаным Беларускага экзархата па сувязях са СМІ прызначаны святар Яўген Свідзерскі, клірык Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора, рэдактар часопіса "Минские епархиальные ведомости". Архімандрыт Аляксій (Шынкевіч) вызвалены ад займаемай раней пасады. Адпаведныя ўказы Патрыяршага Экзарха падпісаны 24 і 25 траўня".
31 траўня Свяшчэнны сінод РПЦ у Маскве прыняў рашэнне аб тым, што Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт працягне кіраваць Беларускім экзархатам РПЦ.
Карэспандэнт TUT.BY папрасіў архімандрыта Аляксія (Шынкевіча) пракаментаваць уласную адстаўку. Ці мае падставы Gazeta Wyborcza у тым, што прычына ягонага звальнення - заява аб магчымым сыходзе Мітрапаліта Філарэта?
"Па-першае, я не сказаў больш за тое, што павінен быў сказаць, а толькі паведаміў інфармацыю паводле статута РПЦ. Прычым гэта паведамленне абмяркоўвалася з Мітрапалітам напярэдадні яго ад’езду ў Маскву, - кажа архімандрыт Аляксій. - Па-другое, гэта была не пасада, а дабрачыннае царкоўнае паслушэнства, за якое я не атрымліваў ні капейкі. Я паспяхова адпрацаваў афіцыйным прадстаўніком экзархата па сувязях са СМІ каля 10 год. Ніколі нічога не хаваў і паводзіў сябе так, як належыць архімандрыту, манаху, святару. Таму ў мяне былі цудоўныя адносіны з усімі журналістамі, якіх я ніколі не дзяліў на сваіх і чужых. Але ў лістападзе я перанёс аперацыю на сэрцы, і апошнім часам гэта праца стала для мяне ў цяжар. Таму я папрасіў Уладыку Мітрапаліта зняць з мяне гэтае паслушэнства".
Адстаўку з пасады прадстаўніка па сувязях са СМІ, інфармацыя пра якую з’явілася адразу пасля паведамлення пра Мітрапаліта, архімандрыт Аляксій не лічыць супадзеннем. "Гэта паспешлівы крок аднаго з адказных супрацоўнікаў нашай епархіі, які не ўзгадніў гэта пытанне з Мітрапалітам і выкарыстаў ягоную адсутнасць, - адзначае суразмоўца. - Уладыка ўказаў гэтай асобе на перавышэнне паўнамоцтваў, але папрасіў мяне з разуменнем паставіцца да сітуацыі, не крыўдзіцца. Мой жа прынцып - не ўступаць у канфлікты ні з кім. Я манах і павінен быць мірным".
Архімандрыт Аляксій (Аляксей Рыгоравіч Шынкевіч) нарадзіўся ў 1956 г. У Беларускім экзархаце працуе з 2002 г. Узнагароджаны прэміяй "За духоўнае адраджэнне" (2005). У багаслоўскіх навучальных установах чытае курс "Асновы праваслаўнай этыкі". |