Праз 5 год на Кастрычніцкай вырасце 24-павярховы гатэль

Источник материала:  
04.06.2010 13:18 — Новости Общества
Пачатак будаўніцтва залежыць ад тэмпаў узвядзення новага музея Вялікай айчыннай вайны на праспекце Пераможцаў.

Такім будзе 24-павярховы гатэль на Кастрычніцкай.

Комплекс на месцы музея ВАВ.

Амбіцыйны праект гатэльнага аператара «Кемпінскі». Праект бельгійскага архітэктурнага бюро M. & J-M. Jaspers — J. Eyers & Partners

На гэтым жа месцы збіраўся будавацца аператара мабільнай сувязі velcom. onliner.by

Сталічны тэлеканал СТВ паведамляе, што высотны гатэль на Кастрычніцкай плошчы на месцы музея Вялікай айчыннай вайны ўсё ж будзе пабудаваны. Гэта будзе не 47-павярховы гмах, як планавалася раней, а 24-павярховы. Ранейшым задумам перашкодзілі «некаторыя складанасці», адзначае тэлеканал, аднак «горад не адмовіўся ад планаў будаўніцтва гатэлю ў гэтым удалым месцы». Праз 5 год на месцы ваеннага музея павінен з’явіцца гатэль з мармуру шкла плошчай у 48 тысяч кв.м. 18 паверхаў зоймуць гатэльныя нумары, верхнія паверхі адводзяцца пад апартаменты. На даху гатэля зробяць аглядную пляцоўку, знізу размесцяцца гандлёвыя пляцоўкі, на ніжнім узроўні — пакоўка.

Побач з музеем, на месцы якога цягам 2012—2015 гг мае з’явіцца гатэль, ужо будуецца 12-павярховы адміністрацыйны будынак. Ён уваходзіць у адзін комплекс з гатэлем. Чатыры паверхі будынка зойме гандлёвы цэнтр, таксама тут размесцяцца ўстановы адпачынку і офісы. Варта адзначыць, што раней з’яўлялася інфармацыя пра намеры аператара мабільнай сувязі velcom збудаваць на гэтым месцы ўласны офіс.

Нагадаем, што пра планы збудаваць на Кастрычніцкай плошчы высотны гатэль колькі гадоў заявіў гатэльны аператар «Кемпінскі». Гэтыя намеры выклікалі абурэнне ў адмыслоўцаў, якія расцанілі гэта, як пагрозу цэласнасці ансамбля Кастрычніцкай плошчы і сілуэту Верхняга гораду.


СП

←Законопроект об амнистии принят парламентом во втором чтении

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика