Источник материала:  
04.06.2010 12:35 — Новости Общества
На сталічнай плошчы Бангалор 3 чэрвеня прайшоў пікет супраць алкагалізму і наркаманіі. Санкцыянаваную Мінгарвыканкамам акцыю арганізавала маладзёжнае грамадскае аб’яднанне «Правы альянс».

Прыкладна ў 18.15 трыццаць чалавек выстраіліся ў парку Дружбы народаў каля праезнай часткі вуліцы Багдановіча. Яны трымалі расцяжкі з надпісамі «За здаровы лад жыцця» і «Спыніць дурдом», на апошняй быў таксама знак «стоп» і макавая саломка.

Маладыя людзі раздавалі мінакам улёткі з нагадваннем аб небяспецы ўжывання наркотыкаў. У якасці ілюстрацыі сваіх намераў яны вылілі ў сметніцу дзве бутэлькі пладова‑ягаднага віна і спалілі насенне маку.

Варта адзначыць, што падчас акцыі, якая доўжылася прыкладна паўгадзіны, супрацоўнікаў міліцыі побач заўважана не было. Пасля завяршэння пікета да яго ўдзельнікаў падышоў міліцэйскі патруль, і пасля кароткай размовы міліцыянеры і ўдзельнікі акцыі разышліся. Ніхто затрыманы не быў.


БелаПАН

←МВД собираются «укрепить» идеологически

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика