Тонкія адценнні сэнсу
03.06.2010
—
Новости Общества
Кожная мова — гэта ўнікальнае нацыянальнае багацце. Яго вывучэнне — справа надзвычай захапляльная: часам адкрываюцца цікавыя факты і заканамернасці. Нярэдка бывае, што знешне словы вельмі падобныя, аднак сэнс маюць зусім розны. Альбо ад перастаноўкі складоў у слове мяняецца значэнне. Таму неабходна быць вельмі чуйным пры карыстанні мовай.
Разгледзім словы, блізкія па гучанні, але абсалютна розныя па значэнні.
■ Планаваць і планіраваць. Гэтыя дзеясловы часам ужываюць адзін замест другога, не ведаючы дакладна сэнс кожнага. Між тым, планаваць — утвораны ад назоўніка план і, адпаведна, мае значэнні: размяшчаць згодна з пэўным планам; разлічваць, мець намер. Значыць, можна планаваць вытворчасць тавараў, схадзіць куды-небудзь.
Планіраваць жа — гэта паступова, плаўна зніжацца пры палёце. Напрыклад, самалёт удала спланіраваў.
■ Прыгадаем яшчэ групу слоў: безгаспадарны, безгаспадарчы, безгаспадарлівы. Гэтыя тры прыметнікі знешне адрозніваюцца толькі суфіксамі. Каб правільна іх ужываць, неабходна высветліць, што яны абазначаюць.
Так, безгаспадарны — гэта, як правіла, які не мае гаспадара і нікому не належыць. Безгаспадарнай, напрыклад, можа быць маёмасць.
Безгаспадарчы ці безгаспадарлівы — так характарызуюць чалавека, які не ўмее разумна весці справы. Па-іншаму, неэканомны. Напрыклад, безгаспадарчы ці безгаспадарлівы старшыня.
■ Узгадаем яшчэ эканамічныя тэрміны: торг і гандаль. Не кожны адрознівае гэтыя паняцці. Між тым, у беларускай мове торг, па-першае, назоўнік ад дзеяслова таргаваць — сіноніма да гандляваць, па-другое, базар, рынак, месца гандлю. Думаю, усім вядома прымаўка “паспееш з козамі на торг”. Таргі, торг — гэта і публічны продаж рэчаў, маёмасці, калі пакупніком становіцца той, хто прапануе больш высокую цану. Значыць, торг — сінонім да аўкцыён.
А вось гандаль — гэта гаспадарчая дзейнасць, звязаная з абаротам, купляй і продажам тавараў. Таму правільна казаць: “Гандаль таварамі першай неабходнасці”.
Дарэчы, у рускай мове ўжываецца толькі назоўнік торги са значэннем “публічны продаж рэчаў” і дзеяслоў торговать...
Падрыхтавала Вераніка Бандаровіч