У цэнтры Магілёва загарэўся аўтобус (відэа)

Источник материала:  
У цэнтры Магілёва загарэўся аўтобус (відэа)Зранку 3 чэрвеня каля скрыжавання праспекта Міра і вуліцы Каралёва ў Магілёве загарэўся аўтобус КАВЗ.Гэтая тэхніка, адзначае сайт 222.by, выпускаецца з 50-х гадоў мінулага стагоддзя і дагэтуль выкарыстоўваецца для перавозкі рабочых. 
Аўтобус гарэў доўга і ярка, цешачы відовішчам выпадковых мінакоў. Адзін раз усярэдзіне нават нешта выбухнула (мяркуецца, каністра). У гэты ж час у небяспечнай блізкасці з падпаленым аўтобусам праходзілі і нават спыняліся на светлафоры рэйсавыя аўтобусы, бітма напоўненыя людзьмі.

Супрацоўнікі службы МНС прыбылі на месца здарэння, калі ратаваць аўтобус было ўжо позна. Тым не менш, паказаўшы вывучку і прафесіяналізм, пажарнікі хутка пагасілі аўтобус.
←Автомобилистам не удалось ударить «Белнефтехим» по карману

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика