«Калі сайт асвятляе дзейнасць БНФ, то я не буду размяшчаць там рэкламы»

Источник материала:  
03.06.2010 11:30 — Новости Общества
Сярод умоваў атрымання рэкламы ад мабільнага аператара Life:) ёсць «не чапаць палітыку».

Менавіта такую параду даў удзельнікам канферэнцыі «Байнет 2.4. У новым фармаце вебу» маркетолаг Life:) Арцём Герасімовіч падчас сваёй прэзентацыі на тэму «Як прадаць рэкламу на сваім сайце сотаваму аператару». Канферэнцыя праходзіць 1—2 чэрвеня ў Мінску.

«Я разумею, што тэрмін «чапаць палітыку« даволі агульны, — патлумачыў спадар Герасімовіч.

— Але тое, як TUT.by альбо Інтэрфакс «чапаюць палітыку«, адрозніваецца ад таго, як гэта робіць «Хартыя«.

Таму размяшчаць рэкламу на «Хартыі« — гэта пэўная рызыка. Ці калі сайт асвятляе дзейнасць Беларускага народнага фронту, то я як маркетолаг не буду размяшчаць там рэкламы, таму што не хачу рызыкаваць».

Паводле Арцёма Герасімовіча,

падобныя падыходы маюць і іншыя буйныя рэкламадаўцы. Да якіх належаць мабільныя аператары, банкі і вытворцы аўтамабіляў.

«Калі вы думаеце пра тое, які рабіць сайт, каб прадаць рэкламу буйному рэкламадаўцу — гэта агульная рэкамендацыя», — падсумаваў ён.


baj.by

←Органы власти Беларуси вступают на «территорию свободы»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика