Выпуск-2011. Рыхтуемся загадзя

Источник материала:  

Школьнікі рыхтуюцца заплаціць за апошні званок і выпускны вечар. Трэба зрабіць выпускны цікавым, запамінальным і вясёлым. А пералік паслуг для выпускнікоў папаўняецца кожны год. Напрыклад, сёлета некаторым адзінаццацікласнікам прапаноўваюць паехаць сустрэць світанне на белых лімузінах...

Выдаткі на падрыхтоўку і правядзенне апошняга званка і выпускнога вечара кожны год ставяць новыя рэкорды. Таму ў маладзечанскай гімназіі №3 бацькі дзесяцікласнікаў рыхтуюцца да гэтых святаў загадзя.
Па-першае, яны звярнулі сваю ўвагу на грашовыя зборы і вырашылі адкрыць рахунак у банку і кожны месяц класці на яго па 30 тысяч рублёў на кожнага дзесяцікласніка.

Па-другое, на апошні званок патрэбная канцэртная праграма. Дзесяцікласнікі па суботах рэпеціруюць канцэртныя нумары да апошняга званка. Яны лічаць: у наступным годзе ў апошнія моманты цяжка будзе зрабіць так, каб кожны выпускнік змог станцаваць ці спець. Трэба паціху пачынаць рыхтавацца ўжо зараз: падбіраць музыку, вучыць танцы і песні, рыхтаваць пародыі на настаўнікаў.

Апошні званок, выпускны вечар… Гэта памятная падзея для кожнага чалавека, які так ці інакш звязаны са школай. Для выпускнікоў – гэта надзеі, трывогі і планы на будучыню; для бацькоў – усведамленне таго, што іх дзеці выраслі і прывычны рытм жыцця вось-вось зменіцца; для настаўнікаў – гэта расставанне са сваімі выхаванцамі…

Трэба зрабіць свята цікавым, запамінальным і вясёлым. А пералік паслуг для выпускнікоў папаўняецца кожны год. Напрыклад, сёлета некаторым адзінаццацікласнікам прапаноўваюць паехаць сустрэць світанне на белых лімузінах. Каб не абняславіцца на танцполі, настаўнікі і бацькі наймаюць харэографаў, якія вучаць школьнікаў вальсіраваць. Таксама вельмі модна запрашаць на выпускны ды-джэя.

Выпускнікі займаюцца яшчэ і афармленнем залы – гэта рознакаляровыя шарыкі, званочкі, паштоўкі, кветкі. Каб зняць усё мерапрыемства на відэа, трэба заплаціць таксама немалыя грошы.

А яшчэ ў гімназіі №3 ёсць свае традыцыі. Напрыклад, кожны год адзінаццаты клас перадае сімвал ведаў дзесятым класам. Сёлета гэта вялікі граніт навукі, які вучні павінны “грызці”, і, можа, хто-небудзь “прагрызе” дзірку і зробіць нейкае навуковае адкрыццё.

Дзесяцікласнікі павінны зрабіць нейкі падарунак ў адказ, павязаць сваім старэйшым сябрам стужкі з ганаровым надпісам “Выпускнік”. Гэта з’яўляецца падтрымкай, штуршком да пачатку новага жыцця. І калі выпускнікі вернуцца ў школу хаця б у думках, трэба, каб успаміналіся толькі цёплыя і добрыя ўражанні пра бесклапотнае школьнае дзяцінства.

Юля КРУК, моладзевая рэдакцыя “РГ”.

Фота Яны ТОНКАВІЧ, моладзевая рэдакцыя “РГ”.

На гэту тэму:

Бацькі выпускнікоў раскашэльваюцца

←Колькасць таксікаманаў у Беларусі штогод павялічваецца на 10%

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика