Някляеў арандаваў параход на Мінскім моры, каб прэзентаваць кнігу пра беспрацоўе
02.06.2010 15:07
—
Новости Общества
2 чэрвеня грамадская кампанія «Гавары праўду» ладзіць прэзентацыю кнігі «Сто абліччаў беспрацоўя». Пад адной вокладкай сабраныя сто гісторый пра рэальных людзей, якія па розных прычынах страцілі працу. Праект рыхтаваўся ад пачатку 2010 года.
Пра месца правядзення мерапрыемства журналістам не паведамілі. Мікрааўтобус з прадстаўнікамі прэсы і сябрамі грамадскай кампаніі праз увесь горад суправаджаў міліцэйскі УАЗ. Канечным пунктам трывожнага маршруту стала Мінскае мора. Аказалася, што для прэзентацыі кнігі быў арандаваны прагулачны параходзік. Міліцыянты засталіся на беразе. А журналісты і Уладзімір Някляеў з паплечнікамі адчалілі.
Поўны рэпартаж і здымкі чакайце неўзабаве.
НШ, СП