Сярод тых, хто паступіў у ліцэй БДУ, 75% склалі жыхары сталіцы

Источник материала:  
02.06.2010 10:21 — Новости Общества
Абвешчаныя вынікі ўступных іспытаў у ліцэй Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Як паведамляе прэс‑служба БДУ, пасля здачы двух экзаменаў прахадны бал у ліцэй склаў 121 на хіміка‑біялагічным і філалагічным аддзяленнях, 116 — на грамадазнаўчым, 81 — на фізіка‑матэматычным.

Прыёмныя іспыты праходзілі 16 і 23 мая. Для паступлення ў ліцэй у гэтым годзе было пададзена 1.379 заяў. Агульны конкурс у ліцэі склаў 6,5 чалавека на месца, што на 2,3 вышэй за мінулагодні. Найбольшая колькасць заяў — 650 — была прынята ў фізіка‑матэматычныя класы, дзе конкурс склаў 7,5 чалавека на месца.

Жыхароў сталіцы сярод ліцэістаў гэтага года 75% (у мінулым годзе — дзве траціны), астатнія 25% — з Мінскага раёна і вобласці.

Рэкордная колькасць балаў за адзін экзамен па хіміі — 99 — набраў у гэтым годзе мінчанін Сяргей Маўчанскі.

У ліцэй БДУ маюць права паступаць навучэнцы, якія ўвесь час пражываюць на тэрыторыі Беларусі і атрымалі ў бягучым годзе агульную базавую адукацыю. Пераможцы рэспубліканскай алімпіяды (дыпломы І, ІІ і ІІІ ступеняў), якая праводзіцца Міністэрствам адукацыі ў гэтым навучальным годзе, залічваюцца без папярэдніх іспытаў.


БелаПАН

←Сайт Knihi.net взяли в оборот

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика