Моладзь БНФ адсвяткавала 1 чэрвеня
Каля
Як паведаміў «НН» адзін з арганізатараў акцыі, Франак Вячорка, было распаўсюджана каля 600 камплектаў падарункаў. Напрыканцы акцыі падчас размовы з журналістам Белсата быў затрыманы Павел Чадук. Яго пратрымалі ў пастарунку 2 гадзіны і адпусцілі без складання пратаколу.
Падобныя акцыі прайшлі і ў іншых гарадах — Баранавічах, Вілейцы, Барысаве. Там іх ладзілі студэнцкія актывісты. Інцыдэнт адбыўся толькі ў Барысаве. Падчас раздачы балёнікаў там двойчы быў затрыманы Андрусь Крэчка. Міліцыянты склалі пратакол затрымання і канфіскавалі рэкламныя матэрыялы каналу Белсат. Праз тры гадзіны Крэчку адпусцілі, а потым ізноў затрымалі, абшукалі аўтамабіль і канфіскавалі літаратуру, што там знаходзілася. Моладзевы актывіст ізноў правёў у пастарунку тры гадзіны.
АП