Сям’я ў жыцьці прэтэндэнта на вышэйшую пасаду: тормаз ці фарсаж?
01.06.2010
—
Новости Общества
Пра жаданьне ўдзельнічаць у прэзыдэнцкай гонцы ўжо заявілі блізу дзясятка беларускіх палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў. Аднак за прэзэнтацыямі ды агучваньнем праграмаў цяжка разгледзець чалавечыя якасьці прэтэндэнтаў на вышэйшую пасаду. Якія яны ў сямейным жыцьці? Дапамагаюць сямейнікі ў дасягненьні высокай мэты ці — наадварот — перашкаджаюць?
Лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч адным зь першых абвясьціў старт у другой запар для сябе прэзыдэнцкай кампаніі. Біяграфія Мілінкевіча добра вядомая яшчэ ад выбараў 2006 году. Спадар Мілінкевіч жанаты другім шлюбам, ад першага мае двух сыноў — Вітаўта і Аляксандра. Першая жонка жыве ў Горадні.