"Стоп бэнзін!”

Источник материала:  
"Стоп бэнзін!”Сёньня аўтааматары ў Беларусі плянуюць распачаць акцыю "Стоп бэнзін!” Ад 1 па 4 чэрвеня яны абяцаюць не запраўляцца на запраўках “Белнафтахіма”.Гэта адказ аўтааматараў на падвышэньне коштаў на аўтамабільнае паліва ў сярэднім на 6%, якое адбылося 12 траўня. Цягам амаль пяці месяцаў ад пачатку года цэны на паліва ў Беларусі падымаліся тры разы і вырасьлі ўжо на 15%. 

Першымі на падаражаньне бэнзіну адрэагавалі менскія аўтааматары, якія і абвясьцілі аб правядзеньні акцыі “Стоп бэнзін!”.

Адзін з арганізатараў сказаў, што з падвышэньнем коштаў на бэнзін павялічваюцца кошты на мяса і малако.

"Мы сталі жыць яшчэ бядней. Таму асноўная мэта акцыі – данесьці да нашых уладаў, што людзі ўжо ня хочуць маўчаць, а тая талерантнасьць і памяркоўнасьць, якая была, на сёньняшні дзень зьнікае”.

Арганізатары раздалі каля пяці тысяч налепак з інфармацыяй пра акцыю.
←Анкету ў польскае консульства цяпер трэба запаўняць праз інтэрнэт

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика