У Ружанах з'явілася "Пагоня"
Герб, які ўсталяваны на браме, зьяўляецца апошняй вэрсіяй герба сям'і Сапегаў (1858-1859 гг.).
На пачатку XVII ст. Леў Сапега пабудаваў у сваёй рэзыдэнцыі – Ружанах – раскошны палац. У 1637 годзе Ружаны атрымалі магдэбургскае права і герб.
Цяпер ад былога палаца засталася частка галоўнага i ўсходняга карпусоў ды брама, да якой прымыкаюць рэшткi флiгеляў, дзе зараз і праходзіць рэстаўрацыя. На дадзены момант амаль гатовы адзін з флігеляў каля ўязной брамы.
На аднаўленчыя працы Брэсцкі аблвыканкам выдаткаваў ў мінулым годзе 30 мільёнаў рублёў. Такую ж суму дадаў Пружанскі райвыканкам. А сёлета стала вядома, што з рэспубліканскіх сродкаў выдаткавана 500 мільёнаў рублёў.
Работы вядуць будаўнікі ААТ "Брэстрэстаўрацыя". Паводле праекта, у адноўленых флігелях будуць разьмешчаныя музэй, кавярня і іншыя аб'екты турыстычнай інфраструктуры.
Гістарычная выява старажытнага герба Сапегаў (1858-1859 гг.)