Уладыка Філарэт застаецца дзейным экзархам Беларусі
31.05.2010
—
Новости Общества

Такое рашэнне сёння, 31 мая, было прынята на пасяджэнні Святога Сінода РПЦ ў Санкт‑Пецярбургу на чале з Патрыярхам Маскоўскім і ўсёй Русі Кірылам, паведамілі ў Беларускім экзархаце.
Уладыка Філарэт, якому нядаўна споўнілася 75 гадоў, паводле патрабавання статуту РПЦ падаў на імя Патрыярха прашэнне пра магчымасць сыходу на спачынак у сувязі з дасягненнем гэтага ўзросту (як і прадугледжана артыкулам статуту). Паводле правілаў РПЦ Патрыярх, параіўшыся з Сінодам, мог або задаволіць прашэнне, або пакінуць архірэя дзейным.