Салдатам не дазволяць карыстацца беларускамоўнымі статутамі (фота + відэа)

Источник материала:  
Салдатам не дазволяць карыстацца беларускамоўнымі статутамі (фота + відэа)
Зборнік вайсковых статутаў па-беларуску Мінабароны выдала накладам 350 асобнікаў. Але карыстацца імі зможа толькі рота ганаровай варты.Старшыня ТБМ Алег Трусаў лічыць, што гэта супрацьзаконна.
Днямі Міністэрства абароны атрымала з друкарні кнігу з перакладзенымі на беларускую мову агульнавайсковымі статутамі. Зараз гэта кніга, дзе пад адной вокладкай сабралі ўсе магчымыя вайсковыя статуты, накіроўваюцца ў вайсковыя часткі краіны. Пра гэта Еўрарадыё распавёў кіраўнік прэс-службы Мінабароны Вячаслаў Раменчык.

Вячаслаў Раменчык:
“Гэтыя статуты падлягаюць рассылцы ва ўсе вайсковыя аб’яднанні і вайсковыя часткі. Для азнаямлення. А ў роту ганаровай варты – для выканання. Натуральна, статуты паўсюль выконваюцца, я маю на ўвазе – на беларускай мове”.

Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў лічыць, што выданне беларускамоўных статутаў дазволіць нарэшце салдатам карыстацца ў войску роднай мовай. Маўляў, верабей вылецеў і яго не спыніць – пачне спяваць.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика