Вернік “Сьведкі Еговы” апраўданы
31.05.2010
—
Новости Общества

Скасавана таксама і мера стрыманьня супраць спадара Смыка - падпіска пра нявыезд.
“Шчасьлівы, што так усё завяршылася. Насамрэч я й разьлічваў на такое рашэньне суду. Мне не было чаго ўтойваць, не было чаго хаваць. З адданымі Бог паступае аддана заўсёды”, - кажа Дзьмітры.
Але па сапраўднаму вернік будзе шчасьлівым толькі тады, калі закончыцца 10-дзённы тэрмін, адпушчаны на абскарджваньне выраку – пракуратура можа яшчэ не пагадзіцца з высновай суду.
Прадстаўнік БХК у рэгіёне, выкладчык рэлігіязнаўства ўнівэрсытэту імя Ф. Скарыны Віктар Адзіночанка лічыць, што зараз “улады сталі на больш рэалістычную пазыцыю ў дачыненьні да вернікаў аб’яднаньня “Сьведкі Еговы”.
Раней пракуратура й суды зыходзілі з таго, што адмова ад службы ў войску “можа нейкім чынам падарваць абароназдольнасьць нашай краіны”. Таму й вёўся перасьлед вернікаў, якія з рэлігійных перакананьняў не маглі браць у рукі зброю.