Верталёт са дна ўнікальнага возера так і не дасталі
29.05.2010 22:11
—
Новости Общества
Нягледзячы на пратэсты эколагаў дайверы спадзяюцца, што фюзеляж Мі-2 застанецца ляжаць на дне і стане першым экспанатам падводнага парка.
Затоплены дайверамі ў возеры Рудакова верталёт Мі-2 Міністэрства аховы прыроды загадала дастаць да 30 траўня. Але як стала вядома Еўрарадыё, і 28 траўня працы так і не пачаліся. Пра гэта паведаміў кіраўнік навуковага аддзела Нарачанскага парка Валерый Люштак.
Валерый Люштак: “Гэта ж не мы яго так затапілі – гэта быў першы крок па стварэнні дайвінг-цэнтра. І гэта ўсё застаецца ў сіле, гэтыя планы не змяняюцца. А наконт таго, што вы пытаецеся, то мне нічога не вядома пра нейкія падрыхтоўчыя працы па падняцці фюзеляжа”.
Па яго словах, падымаць са дна возера фюзеляж Мі-2 павінны тыя, хто яго і затапіў – Федэрацыя падводнага спорту. Але як патлумачыў Еўрарадыё старшыня Федэрацыі Сяргей Патрыкееў, яны пакуль не спяшаюцца гэта рабіць. Хаця б таму, што да 1 чэрвеня забаронена апускаць на ваду любыя плаваючыя сродкі.
Сяргей Патрыкееў: “31 траўня – апошні дзень забароны. Да 31-га нельга выходзіць на ваду плаваючым сродкам. Вызначаючы тэрмін, Мінпрыроды само пайшло на парушэнні. Яны, відаць, на гэта не звярнулі ўвагу. Хаця гэта імі ж усё і ўстаноўлена”.
Цяпер на стале ў міністра ляжыць прапанова Федэрацыі аб пераносе тэрмінаў пад’ёма верталёта. Дайверы чакаюць адказу на яе і прызначэння камісіі, якая будзе аглядаць верталёт.
Сяргей Патрыкееў: “Сэнс які: паказаць яго, упэўніцца ў тым, што ён не прадстаўляе экалагічнай небяспекі – гэта ўжо дакументальна амаль пацверджана, дакументы прадстаўлены – і апусціць яго на тое ж месца, дзе ён і знаходзіўся”.
Але на думку загадчыка лабараторыі гідрабіялогіі БДУ Аляксандра Астапені, калі Мінпрыроды пойдзе на гэта і наноў затопіць верталёт, гэта будзе вялікай памылкай.
Аляксандр Астапеня: “Гэта будзе чарговая памылка, чарговае глупства. Цяпер уся навуковая літаратура перапоўненая паведамленнямі пра тое, што алюміній з’яўляецца дастаткова таксічным. І ўся аргументацыя, што “елі мы алюмініевымі лыжкамі і ніхто не памёр” – гэта абывацельскі падыход да справы”.
Але найбольш навукоўца абурае тое, што тапіць фюзеляж верталёта і ствараць урбаністычны падводны парк вырашылі на дне ўнікальнага возера, якое, у сваю чаргу, знаходзіцца ў запаведнай зоне.
Аляксандр Астапеня: “За якім чортам тапіць гэты верталёт у Рудакова?! Мала ў нас іншых вадаёмаў, не ў запаведных зонах размешчаных? Калі ёсць аматары хламу металічнага, то там няхай ім і любуюцца, а ў запаведнай зоне гэта няма чаго рабіць!”
Але і кіраўнік навуковага аддзела Нарачанскага парка Валерый Люштак, і старшыня Федэрацыі падводнага спорту Сяргей Патрыкееў упэўнілі Еўрарадыё, што ад ідэі стварэння дайвер-цэнтра на возеры Рудакова ніхто адмаўляцца не збіраецца. Гэта – частка вялікага плана па развіцці Нарачанскага рэгіёна, зацверджанага на самым высокім узроўні. А падводны парк з рознымі верталётамі ды іншымі экспанатамі ініцыятары будаўніцтва дайвер-цэнтра лічаць яго неад’емнай часткай.