Суд над Шульманам спынілі
Былы дырэктар прадзюсерскага центра «Класс‑Клуб ДК» Генадзь Шульман дагэтуль чакае прысуду. Чалавек, які пазычыў больш за 600 мільёнаў рублёў, быў затрыманы 6 кастрычніка 2009 года. З гэтага часу ён знаходзіцца за кратамі. Першапачаткова Шульмана абвінавачвалі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі: злосным хуліганстве, махлярстве ў асоба буйным памеры і прычыненні маёмаснай шкоды ў буйным памеры без прыкмет крадзяжу. Пазней да гэтага дадалося яшчэ адно абвінавачванне — махлярства, здзейсненае арганізаванай групай ці ў асоба буйным памеры.
Нягледзячы на перапынак у судовых пасяджэннях, Шульман не збіраецца мяняць сваю пазіцыю і дагэтуль не прызнае сябе вінаватым ні па адным з эпізодаў справы. Ён настойвае на тым, што грошы вяртаць ён меў намер, але чакаў, пакуль патрэбная сума назбіраецца ў якасці прыбытку ад канцэртаў.
Калі будзе прызначана чарговае судовае пасяджэнне па справе Генадзя Шульмана, пакуль не ясна.
Марыя Малевіч, Народная воля