Лукашэнка: Беларусь гатова аддаць кантрольны пакет акцый «Белтрансгаза» за танны газ
27.05.2010 17:43
—
Новости Общества
Беларусь гатова аддаць кантрольны пакет акцый «Белтрансгаза» ў выпадку, калі цана на газ для нашай краіны будзе роўнай расійскай.
БЕЛТА
Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, адказваючы на пытанні студэнтаў магілёўскіх ВНУ.
«Вось калі яны (расіяне) скажуць, што будуць па ўнутраных коштах прадаваць газ у Беларусь — на роўных умовах і па унутрырасійскіх цэнах, — мы не супраць, бярыце кантрольны пакет. Дакладна гэтак жа і па нафтаперапрацоўчых заводах. Танная нафта — добрыя ўмовы, але не бясплатна», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. «Мы не супраць, але за добрыя грошы», — дадаў ён.
Лукашэнка таксама заявіў, што Беларусь гатова працягваць супрацоўніцтва з МВФ, што ціск Захаду на Беларусь мае эканамічную аснову, а Бакіеў гатовы вярнуцца ў Кыргызстан, каб абвесціць там рэферэндум.БЕЛТА