Быць беларусам: Віктар Шалкевіч

Источник материала:  
27.05.2010 14:35 — Новости Общества
Быць беларусам: Віктар Шалкевіч
Цягам траўня трывае сумесны праект budzma.org i tut.by "Быць беларусам – што гэта значыць?". Вядомыя ў сваіх сферах дзейнасці людзі расказваюць, што для іх значыць быць беларусам. Адказы падаюцца на мове арыгіналу. Сёння на пытанні анкеты "Быць беларусам – што гэта значыць?" адказвае Віктар Шалкевіч – музыка, актор.
 
Якое значэнне Вы ўкладаеце ў слова беларус/беларуска?

Гэта вызначэнне чалавека, які ў дадзены момант пражывае на дадзенай тэрыторыі дадзенай дзяржавы і з’яўляецца грамадзянінам гэтай дзяржавы.
 
Якія унікальныя рысы характару і светагляду ўласцівыя беларусам?

Ім уласцівыя як станоўчыя, так і адмоўныя рысы характару – агульначалавечыя. У розных сітуацыях беларусы праяўляюць асаблівасці характару па-рознаму.
 
– Назавіце тры-пяць асноўных падзеяў з гісторыі Беларусі, без ведання якіх беларус – не беларус.

Па-першае, гэта Грунвальдская бітва 1410 году. Па другое, Люблінская унія 1569 і па-трэццяе – дата 25 сакавіка 1918 году.
 
– Якія традыцыі павінен ведаць і захоўваць беларус?

Перадусім ён павінен ведаць тыя традыцыі, якім яго навучылі ў хаце. Калі гэтага не адбылося, нічога чалавек ведаць не будзе. Усё астатняе – наноснае. А традыцыі самыя звыклыя – святы: Каляды і Вялікдзень, Сёмуха і Дзяды – вось практычна і ўсе гэтыя традыцыі.
 
Беларус без ведання мовы беларус?

Не, без ведання мовы ён проста грамадзянін Беларусі. Гэта дзве розныя рэчы.
 
– Чым беларускім Вы ганарыцеся?

Я ганаруся перадусім людзьмі, якія нягледзячы на тое, што прайшлі агонь, ваду і медныя трубы, нягледзячы на тое, што жывуць у эміграцыі, застаюцца сапраўднымі беларусамі. Я магу ганарыцца сям’ёй Рамукоў – Веры і Вітаўта, якіх я асабіста ведаў і якіх, на жаль, ужо няма з намі. Я магу ганарыцца Барысам Кітом, Кастусём Акулам – выдатным пісьменнікам. Я магу ганарыцца Юзафам Мацкевічам, які практычна не лічыў сябе беларусам, але быў выдатным пісьменнікам і напісаў пра абшары Вялікага Княства Літоўскага больш і лепш, чым напісалі ўсе астатнія.
 
– Што робіць беларусаў заўважнымі сярод суседзяў?

Уменне захоўваць ці берагчы саміх сябе ў неадэкватнай сітуацыі.
 
А што робіць беларусаў адметнымi ва ўсім свеце?

Пакуль нічога. Каб быць адметнымі ва ўсім свеце, трэба нарадзіцца ў Англіі ці ў Злучаных Штатах. Альбо ў Афрыцы, бо насельніцтва там адрозніваецца колерам скуры. Пакуль што мы не заслужылі таго, каб адрознівацца ва ўсім свеце, у нас няма такой пазіцыі – гэта маё асабістае меркаванне.
 
Якой Вы бачыце будучыню Беларусі?

Я б хацеў бачыць яе аптымістычнай. Я люблю анекдот: японцы прыехалі ў СССР, ім усё паказваюць: трактары, станкі… А яны ўсё на дзяўчын заглядаюцца. У іх пытаюцца, чаму. А японцы адказваюць: "У вас, у саветах, усё тое добра, што вы робіце не рукамі".
 
Быть белорусом: Виктор Малишевский >>>
Быть белорусом: Михаил Демченко >>>
Быть белорусом: Лидия Ермошина >>>
Быть белорусом: Андрей Кончик >>>
Быць беларусам: Наталля Сцяжко >>>
Быть белорусом: Сергей Михневич >>>
Быть белорусом: Александр Вавуло >>>
Быть белорусом: Александра Рогач >>>
Быць беларусам: Сяргей Затуранаў >>>
Быць беларусам: Вольга Акуліч >>>
Быць беларусам: Аляксандр Лукашанец >>>
Быть белорусом: Павел Свердлов >>>
Быть белорусом: Евгений Локтев >>>
Быць беларусам: Алесь Грыцанаў >>>


←В Беларуси сорван один из самых крупных джекпотов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика