РОЗГАЛАС
Спевакі і музыкі з Беларусі, Украіны, Латвіі, Эстоніі, Літвы, Польшчы, Расіі і іншых краін возьмуць удзел у міжнародным фестывалі песні і музыкі "Дняпроўскія галасы ў Дуброўне".
Як паведамілі "Звяздзе" ў аддзеле культуры Дубровенскага райвыканкама, сёлета гэты фестываль пройдзе вось ужо ў 17-ы раз. Самадзейныя артысты будуць выступаць за свае краіны на грандыёзным гала-канцэрце, які пройдзе на галоўным стадыёне раёна. Будуць народныя гулянні, кірмашы і нават фестывальны феерверк.
Аляксандр ПУКШАНСКІ.
Супрацоўніца банка падазраецца ў крадзяжы грошайМсціслаўскі РАУС распачаў крымінальную справу супраць работніцы банка, якая падазраецца ў крадзяжы грошай шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.
Жанчына, якой 31 год, з леташняга лістападу па сёлетні май скрала каля 11 мільёнаў рублёў з банкаўскага рахунку, які належаў 23-гадоваму мсціслаўскаму прадпрымальніку. Супрацоўніца банка затрымана.
Алена Казлова.
Ехалі ў Расію, трапілі ў міліцыюЗа кіламетр ад мяжы з Расійскай Федэрацыяй на палявой дарозе супрацоўнікі аддзяленне ДАІ Добрушскага РУУС выявілі КамАЗ з паўпрычэпам, гружаны ломам чорнага металу.
Яго кіроўцу, ім быў, дарэчы, гамяльчанін, не пашчасціла: пры пад'ездзе да мяжы ў паўпрычэпе абламалася почапка. Час, страчаны на рамонт, стаў для ўладальніка каштоўнага грузу яго стратай. Аўтамабіль з 20 тонамі металалому для высвятлення абставінаў дастаўлены ў РУУС.
У той жа дзень поспех таксама не быў на баку і жыхара вёскі Краснае Гомельскага раёна, паведаміў спецыяліст па прапагандзе УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама Мікалай ГАРБАЧОЎ. На аўтамабілі ЗіЛ-131 ён спрабаваў гэтай жа прасёлкавай дарогай даставіць ў Расію 10 тон электрасталеплавільнага шлаку. Маршрут грузавіка, як і ў першым выпадку, быў зменены ў кірунку раённага адзела міліцыі.
Надзея ДРЫЛА.
Выпаў з машыныКаля 18.30 22-гадовы кіроўца нападпітку і без правоў ехаў на лесавалачнай машыне "Vаlmеt".
Падчас руху па аўтадарозе Яршы—Явішчы—Касцяшы, на тэрыторыі Уздзенскага раёна, з кабіны гэтай машыны праз бакавое шкло, якое адсутнічала, выпаў 31-гадовы пасажыр. Трапіў пад задняе правае кола і загінуў на месцы здарэння.
У той жа дзень ад атрыманых траўмаў у бальніцы загінуў 22-гадовы пасажыр аўтамабіля "Лянча". ДТЗ, якое пазбавіла яго жыцця, адбылося на Партызанскім праспекце Мінска. За рулём іншамаркі знаходзіўся 18-гадовы "бяспраўны" навучэнец ПТВ, каля 16.05 ён выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з аўтамабілямі ВАЗ і "Опель-Вектра".
Надзея ДРЫЛА.