Лавіў качак каля супрацьлеглага берага на свой страх і рызыку...

Источник материала:  

Наш даўні чытач з Мастоўскага раёна днямі патрапіў у, скажам так, пікантную сітуацыю. Сутнасць у тым, што заяўнік, які звярнуўся ў газету з пытаннем, пражывае на беразе ракі, у сваёй гаспадарцы трымае агулам недзе каля васьмі дзясяткаў звычайных качак і індакачак. І вось некалькі птушак днямі "здзейснілі" ўцёкі: пераплылі да супрацьлеглага берага. Трэба вяртаць тых качак дадому, а як?

— Я ж ведаю, што падчас веснавога нерасту насельніцтву забаронена выкарыстанне плаўсродкаў: з 1 красавіка па 30 мая. Але ж ні я, ні качкі столькі чакаць не маглі. Таму на свой страх і рызыку ўзяў драўляную лодку, вёслы і паплыў шукаць птушку. Разумеючы, што ў выпадку чаго магу быць аштрафаваны на 700 тысяч рублёў. Але ж што было рабіць? Трох качак вярнуў, а чатыры недзе дзве ночы гулялі. Вось у мяне і ўзнікла пытанне: а калі б дзяржінспектар заўважыў мяне ў лодцы, ці прыслухаўся б да тлумачэнняў, што я не спецыяльна парушыў забарону, ні браканьер які, а проста так абставіны склаліся, — даводзіў сутнасць свайго пытання заяўнік. — Карыстаючыся выпадкам, хачу працягнуць тэму. Ёсць у мяне думка разводзіць у гаспадарцы яшчэ і авечак. І ёсць магчымасць ледзьве не з сакавіка перавозіць іх на супрацьлеглы бок ракі, дзе ўжо траўка свежая з'яўляецца. Але зноў жа: а што з выкарыстаннем лодкі падчас нерасту? З аднаго боку, парушэнне, а з іншага, размова пра развіццё прысядзібнай гаспадаркі, пра што нядаўна гаварылася на самым высокім узроўні, так?

У Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь "Звяздзе" па сутнасці пытання чытача далі наступны каментар.

"Звяздзе" па сутнасці пытання чытача далі наступны каментар.

Згодна з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, забараняецца выкарыстанне грамадзянамі маламерных суднаў і суднаў з рухавікамі ў рыбалоўных угоддзях у тэрміны забароны на лоўлю рыбы (з 1 красавіка па 30 мая). Пры змяненні Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя тэрмінаў забароны на лоўлю рыбы адпаведна змяняюцца тэрміны забароны на выкарыстанне грамадзянамі ў рыбалоўных угоддзях маламерных суднаў і суднаў з рухавікамі.

У выпадку неабходнасці выкарыстання маламерных суднаў і суднаў з рухавікамі для перамяшчэння па водным аб'екце ў гаспадарчых, транспартных і іншых мэтах, дадалі ў Дзяржінспекцыі, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы па ўзгадненні з тэрытарыяльнымі органамі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя маюць права прымаць рашэнні аб дазволе выкарыстання грамадзянамі такіх суднаў у рыбалоўных угоддзях у тэрміны забароны на лоўлю рыбы. Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы не пазней за 5 дзён да ўваходжання ў сілу гэтага рашэння паведамляюць пра тое ў Мінпрыроды і Дзяржінспекцыю і публікуюць рашэнне ў сродках масавай інфармацыі. Напрыклад, падобным чынам грамадзяне атрымліваць дазвол на наведванне могілак, што размешчаны на астравах, напярэдадні Радаўніцы.

Таму застаецца толькі параіць чытачу звярнуцца ў Мастоўскі райвыканкам (зразумела, тут гаворка найперш пра яго ідэю разводзіць авечак). Там канкрэтна вывучаць сітуацыю і, магчыма, заяўнік зможа атрымаць права выкарыстання ў гаспадарчых мэтах лодкі падчас забароны на лоўлю рыбы ў рыбалоўных угоддзях. Што ж пра сітуацыю з качкамі (няхай і надзвычайную для чалавека), дык, згодна з Правіламі, гэта было іх парушэннем. Дзейнічаць трэба было шляхам звароту ў мясцовыя органы. На жаль, дадаць тут нічога іншага немагчыма...

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Группа "3+2" вышла в финал "Евровидения-2010"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика