У чацвер уначы магчымыя замаразкі

Источник материала:  

Гэтымі днямі пад уплывам паветраных масаў з боку Балтыйскага мора ў нашай краіне пахаладае, паведаміла рэдакцыі галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметцэнтра Вольга Фядотава.

Сёння паўсюдна пройдуць дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Усталюецца парывісты заходні вецер. Тэмпература паветра ўдзень 10—16, толькі ў Брэсцкай вобласці да 18 цяпла. У чацвер атмасферны ціск павялічыцца і ападкаў стане менш. Толькі ўначы ў Віцебскай вобласці і ўдзень на паўднёвым захадзе пройдуць невялікія дажджы. Вецер аслабее. Тэмпература ўначы 3—8 цяпла, месцамі па краіне магчымыя невялікія замаразкі да 0 — мінус 2 градусаў, удзень — ад плюс 14 па поўначы да 22 градусаў па поўдні краіны. У пятніцу атмасферны ціск зноў знізіцца і пройдуць ападкі; на поўдні месцамі дажджы моцныя. Тэмпература ўначы 7—13, удзень — 12—19, на поўдні — да 21 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ.

←Группа "3+2" вышла в финал "Евровидения-2010"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика