38% дэпутатаў абласных і Мінскага гарадскога саветаў — члены

Источник материала:  
25.05.2010 16:46 — Новости Общества
Членамі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» з’яўляюцца 38% дэпутатаў абласных і Мінскага гарадскога саветаў. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні арганізацыі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Шацько.

Усяго, паводле яго інфармацыі, на мясцовых выбарах дэпутатамі былі абраныя 2.726 членаў аб’яднання, што складае 13% ад агульнай колькасці дэпутатаў саветаў усіх узроўняў.

Членамі «Белай Русі» з’яўляюцца 159 (38%) з 415 дэпутатаў абласных, Мінскага гарадскога саветаў. У Мінскім гарадскім савеце членамі арганізацыі з’яўляецца 61% дэпутатаў, у Гродзенскім абласным — 53%, Брэсцкім абласным — 50%, Мінскім і Магілёўскім абласных — па 40%.

Шацько паведаміў, што ўсяго ў выбарчай кампаніі ўзялі ўдзел больш як 52 тыс. членаў аб’яднання. У склад выбарчых камісій рознага ўзроўню шляхам вылучэння ад арганізацыйных структур «Белай Русі» ўключана 4.177 чалавек. З улікам вылучэння іншымі спосабамі ўсяго ў працы выбарчых камісій рознага ўзроўню было задзейнічана 16.506 членаў «Белай Русі», што склала 20% ад колькаснага складу камісій.

У дні датэрміновага і асноўнага галасавання за выбарамі назіралі 5.153 члены «Белай Русі».


БелаПАН

←Проблемы бездомных животных должны решаться на самом высоком уровне

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика