Мікалаю Дземянцею – 80 гадоў
25.05.2010 17:25
—
Новости Общества
25 мая споўнілася 80 гадоў грамадскаму дзеячу Мікалаю Дземянцею.
Паводле БЕЛТА
Мікалай Дземянцей нарадзіўся ў 1930 г. у вёсцы Хотліна (сёння Чашніцкі раён Віцебскай вобласці). Вядомы палітычны і грамадскі дзеяч. Працаваў на розных партыйных пасадах у Віцебскай вобласці, сакратаром ЦК КПБ, быў намеснікам старшыні Вярхоўнага Савета СССР, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У пачатку 1990-х гадоў узначальваў Вярхоўны Савет БССР 12-га склікання.
Менавіта пад яго старшынствам Вярхоўны Савет прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР.З днём народзінаў сёння Мікалая Дземянцея павіншаваў Аляксандр Лукашэнка.
Прыём дэлэгацыі Украінскай ССР. На пярэднім пляне — Л.Краўчук, В.Кебіч, М.Дземянцей. Мінск, 1990 г. |
Паводле БЕЛТА