На ЦТ зарэгістравалася больш за 100 тысяч чалавек

Источник материала:  
25.05.2010 13:15 — Новости Общества
На цэнтралізаванае тэставанне па стане на 21 мая запісалася 111 тысяч чалавек. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Ігар Козел.

1 чэрвеня заканчваецца запіс на ЦТ. Само тэставанне пройдзе з 14 па 30 чэрвеня. Акрамя гэтага, 5 ліпеня вызначаны як рэзервовы дзень.

Ігар Козел таксама паведаміў, што РІКВ гатовы выканаць любое даручэнне Мінадукацыі, у тым ліку пераход на правядзенне ЦТ на працягу усяго года. Такое жаданне нядаўна выказаў міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў. Але сп. Козел адзначыў, што афіцыйных дакументаў па гэтым пытанні да іх пакуль не паступала.

Графік правядзення ЦТ:

14 чэрвеня — беларуская мова;

15 чэрвеня — руская мова;

17 чэрвеня — гісторыя Беларусі;

18 чэрвеня — геаграфія;

20 чэрвеня — матэматыка;

22 чэрвеня — грамадазнаўства;

24 чэрвеня — сусветная гісторыя найноўшага часу;

25 чэрвеня — фізіка;

27 чэрвеня — біялогія;

29 чэрвеня — замежныя мовы;

30 чэрвеня — хімія;

5 ліпеня — рэзервовы дзень.


КМ

←Оппозиционера Коваленко оштрафовали на 140 тыс. рублей за хулиганство

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика