МЗС высвятляе, ці былі ў турыстычным аўтобусе, які разбіўся ў Анталіі, беларусы

Источник материала:  
25.05.2010 10:58 — Новости Общества

Пра гэта паведаміў прэс‑сакратар знешнепалітычнага ведамства Андрэй Савіных.

Паводле яго слоў, «прадстаўнікамі беларускага консульства праводзіцца зверка пашпартоў; беларусаў сярод загінулых і пацярпелых няма». «Спадзяемся, што іх не будзе і пры далейшай праверцы», — адзначыў Савіных.

16 расійскіх турыстаў загінулі і 25 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці ў выніку аварыі турыстычнага аўтобуса 25 мая ў Анталіі. Аварыя адбылася каля 5.30 раніцы мясцовага часу ў павеце Аксу, калі аўтобус з групай расійскіх турыстаў ехаў з курорта Аланья з аднадзённым турам у турыстычны цэнтр Памукале. Аўтобус, у якім ехалі турысты з РФ, упаў у раку. Паводле папярэдніх звестак паліцыі, кіроўца аўтобуса заснуў за рулём, і машына ўпала з 15‑метровай вышыні ў раку Аксу.


БелаПАН

←Лето-2010 самым жарким не станет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика