Братоў Каваленкаў зноў будуць судзіць
24.05.2010 11:01
—
Новости Общества
Справу віцебскага сябры КХП‑БНФ Сяргея Каваленку і ягонага брата Віталя ў 14.30 пачне разьбіраць Першамайскі раённы суд Віцебска.
Радыё Свабода
Іх затрымалі напярэдадні сьвяткаваньняў Дня Перамогі 9 траўня. На двое сутак іх зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня, а пасьля сьвятаў выпусьцілі.
З абвінавачаньнем у хуліганстве браты ня згодныя. Паводле Сяргея Каваленкі, іх затрымалі ў харчовай краме, калі яны выйшлі з дому набыць прадукты.
На думку актывіста, які неаднаразова ладзіў у Віцебску акцыі зь бел‑чырвона‑белымі сьцягамі, чагосьці падобнага ўлады маглі чакаць і на Дзень Перамогі 9‑га траўня. Віталя Каваленку таксама ўжо каралі за ўдзел у вулічных акцыях.
Таму, мяркуе Сяргей Каваленка, з мэтаў перасьцярогі іх з братам затрымалі напярэдадні буйных гарадзкіх імпрэзаў і зьмясьцілі пад варту на некалькі дзён, знарок прыдумаўшы абвінавачаньне ў хуліганстве.
Радыё Свабода