Лукашэнка: Няма ў нас польскай, рускай, украінскай, меншасцяў,
«Людзі прагаласавалі за тых, хто кіруецца не асабістымі амбіцыямі або прыватнымі палітычнымі інтарэсамі, а патрэбамі сваіх выбаршчыкаў», – сказаў Лукашэнка, словы якога прыводзіць прэс-служба прэзідэнта.
Таксама Лукашэнка заявіў пра адсутнасць у Беларусі нацыянальных меншасцяў.
«Няма ў нас польскай, рускай, украінскай, яўрэйскай і іншых нацменшасцяў,
у нас ёсць грамадзяне нашай краіны. І нам абсалютна абыякава, хто яны па нацыянальнасці. Нам важна, каб гэта быў прафесіянал і грамадзянін нашай краіны».Закрануўшы «польскае пытанне», ён заявіў: «Вядома, любому грамадзяніну зразумела: вінаваціць Беларусь у няўвазе да этнічных пытаннях, у наяўнасці канфліктаў на нацыянальнай глебе – усё роўна, што скардзіцца на недахоп пяску ў Сахары».
Па словах Лукашэнкі, у Беларусі ўдалося захаваць міжканфесійнае і нацыянальнае адзінства. «Ніякіх меншасцяў у нас няма, у нас адзіная маналітнае грамадства, а тое, што ў кагосьці ў жылах цячэ польская кроў, а не руская ці беларуская, то якая розніца?! Яна што, не таго колеру?! Гэта мая прынцыповая пазіцыя», - сказаў беларускі кіраўнік, паведамляе БелаПАН.
Таксама Лукашэнка, прадстаўляючы новага кіраўніка вобласці Сямёна Шапіру, падверг рэзкай крытыцы дзейнасць папярэдняга кіраўніка – Уладзіміра Саўчанку.Прычым гэты пасаж у «Панараме» чамусьці нават паўтарылі.