На выхадныя яшчэ цёпла і дажджы

Источник материала:  

З серады наступнага тыдня істотна пахаладае

У суботу будзе даволі цёплае і сонечнае надвор'е, толькі месцамі ў Гродзенскай, Віцебскай і на паўночным захадзе Мінскай абласцей пройдуць кароткачасовыя дажджы, часам з навальніцамі, паведаміла рэдакцыі начальнік аддзела метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Людміла Парашчук.

Максімальная тэмпература паветра ўдзень 22 мая — 20—26 градусаў. У нядзелю захаваецца ўмерана цёплае надвор'е, аднак павялічыцца воблачнасць і месцамі па краіне пройдуць невялікія навальнічныя дажджы. Вецер паўднёвы ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература ўначы — 8—14, удзень — 18—24 цяпла.

З панядзелка на поўнач Еўропы пачне рухацца сур'ёзны Атлантычны цыклон, таму да нас завітаюць яго атмасферныя франты. Павялічыцца воблачнасць, пачнуцца дажджы, месцамі навальніцы. У Беларусі будзе гаспадарыць паўночна-заходні вецер, які зацягне да нас халаднаватае і няўстойлівае надвор'е. Тэмпература ўдзень знізіцца да 13 цяпла на поўначы і 20 градусаў на поўдні краіны, уначы 8—14.

У сярэдзіне наступнага тыдня ўвогуле істотна пахаладае, калі ўначы будзе не больш за 2—9 цяпла, удзень — 10—17 градусаў. Паводле папярэдніх прагнозаў, такое халоднае і няўстойлівае надвор'е захаваецца да апошніх дзён мая.

Сяргей КУРКАЧ.

←Помолвка Артема и Алены из группы "3+2" - самая обсуждаемая тема на "Евровидении"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика