Тэставанне пройдзе з 14 па 30 чэрвеня
У дзень тэставання ў Маладзечне 30 чэрвеня 2009 года. Архіў "РГ".
Цэнтралізаванае тэставанне пачнецца 14 чэрвеня. Першай абітурыенты будуць здаваць беларускую мову.
Тэставанне пройдзе па 11 прадметах: беларускай, рускай і замежных мовах, гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі найноўшага часу, матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі, геаграфіі і грамадазнаўстве. Кожнаму прадмету адведзены свой дзень ад 14 да 30 чэрвеня.
Пачатак – у 11.00, але допуск у аўдыторыю – з 10.00 да 10.45.
Пры сабе неабходна мець пашпарт, пропуск, які выдаюць падчас рэгістрацыі ў пункце тэставання, і гелевую ручку з атрамантам чорнага колеру.
Абітурыенты, якія па ўважлівай прычыне не ўдзельнічалі ў тэставанні ў асноўны дзень, могуць прайсці яго ў рэзервовы дзень – 5 ліпеня, панядзелак.
Вынікі можна даведацца ў пункце тэставання, дзе абітурыент зарэгістраваўся. У нашым рэгіёне гэта Маладзечанскі дзяржаўны політэхнічны каледж. А таксама на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў – www.rikz.unibel.by.
Падрыхтавала Святлана ЦІШКО.
Як праходзіла тэставанне год таму.