Аўкцыён наконт летняга гандлю квасам у Мінску
21.05.2010 16:08
—
Новости Общества
У Мінску 31 мая ўпершыню адбудзецца аўкцыён на права арэнды пляцовак для летняга гандлю квасам. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела арганізацыі і правядзення аўкцыёнаў, конкурсаў Мінскага гарадскога цэнтра нерухомасці Вольга Сянчук.
БелаПАН
Мінгарвыканкам зацвердзіў пералік пляцовак для ўстаноўкі аб’ёктаў дробнарознічнага гандлю квасам. У спісе, апублікаваным на сайце цэнтра, — 102 пляцоўкі.
Унітарнае прадпрыемства «Мінскі гарадскі цэнтр нерухомасці» на працягу 10 працоўных дзён з даты правядзення адпаведных аўкцыёнаў будзе заключаць з іх пераможцамі дагаворы арэнды на пяць гадоў.
Бакам дагавора рэкамендавана ўстанавіць арэндную плату ў памеры дзевяці базавых велічынь у месяц (на сёння гэта 315 тыс. рублёў).
Нагадаем, сёлета ў Мінску таксама ўпершыню адбыліся аўкцыёны на права арэнды пляцовак для сезоннага дробнарознічнага гандлю плодаагародніннай прадукцыяй.
БелаПАН