Колькі ў цэнтры Мінска будзе красавацца нецэнзурны надпіс

Источник материала:  
21.05.2010 13:26 — Новости Общества

Вуліца Смалячкова. Фота адрэдагаванае.

Мацюкі на сцяне дома №4 красуюцца ад мінулых выходных.

На доме №4 па вуліцы Смалячкова ў Мінску, акурат насупраць аднаго з карпусоў шпіталя МУС, ад мінулых выходных красуецца некалькі нецэнзурных надпісаў. У сувязі рамонтам шпітальнага корпусу вуліца на гэтым участку закрытая для аўтатранспарту. Але не для пешаходаў: тут ходзяць людзі, у тым ліку дзеці.

Цікава, як доўга б пратрымаўся на сцяне гэтага дому надпіс палітычнага характару? Практыка паказвае, што падобныя графіці змываюць так хутка, што часам фарба не паспявае высахнуць. Акрамя таго, за палітычныя лозунгі на сценах могуць вельмі жорстка пакараць. Так, у траўні 2006 года Артур Фінкевіч судом Першамайскага раёну Мінска быў пакараны 2 гадамі «хіміі» за графіці «Мы хочам новага». Суд расцаніў гэта, як злоснае хуліганства. Выходзіць, што мацюкі на сцяне дома на хуліганства не цягнуць? Ці мо трэба паверх гэтага шэдэўра напісаць «Свабоду Някляеву!», каб мацюкі ўрэшце зніклі?

←Бывший бухгалтер одной из воинских частей похитил у сослуживцев более 8 млн. рублей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика