Бізнесмены Літвы папрасілі Лукашэнку паскорыць падпісанне пагаднення аб памежным руху

Источник материала:  
21.05.2010 09:36 — Новости Общества
Пагадненне аб свабодным перамяшчэнні грамадзян у памежнай зоне (50 км уздоўж беларуска‑літоўскай мяжы) ужо даўно прапрацоўваецца ўрадамі дзвюх краін, аднак так і не падпісана. Гэта пытанне абмяркоўвалася 20 мая на сустрэчы беларускага прэзідэнта з літоўскімі бізнесменамі.

«Без вашага асабістага ўдзелу, спадар прэзідэнт, абодва бакі вельмі доўга будуць хадзіць кругом ды навокала», — заявіў прэзідэнт Канфедэрацыі прамыслоўцаў Літвы, прэзідэнт і генеральны дырэктар канцэрна «Ахемос групе» Браніславас Лубіс.

У адказ на гэты зварот Лукашэнка даў даручэнне Дзяржпагранкамітэту праінфармаваць яго аб падрабязнасцях гэтай сітуацыі, «каб пазбегнуць цяганіны з прыняццем важнага рашэння».

Як растлумачылі літоўскія бізнесмены, у выпадку паспяховага ўвядзення ў дзеянне пагаднення, якое развівае памежнае супрацоўніцтва, адкрываюцца магчымасці для вельмі выгаднага сумеснага выкарыстання Беларуссю і Літвой аэрапорта ў Гродне. «Такім чынам, не Вільнюс, а Гродна будзе асноўным аэрапортам для паўднёвай часткі Літвы», — растлумачыў Лубіс. Аляксандр Лукашэнка, паведамляе прэс‑служба, «вельмі пазітыўна» адгукнуўся на гэту ідэю. «Такі праект і ваша гатоўнасць яго рэалізаваць — мне гэта па душы. Мы гатовы ў яго ўкласці сілы і сродкі», — заявіў ён.

«Час разбурэнняў нашых эканамічных адносін скончыўся і настаў час тварэння, не толькі ў эканамічным плане, але і ў палітычным, — адзначыў у сваю чаргу Лубіс. — Мы рады і за сваю ўладу, і за вашу каманду, што палітычны дыялог ідзе і працягваецца». На думку бізнесмена, гэта «можа стаць выдатным рухам наперад у вырашэнні сур’ёзных пытанняў».


БелаПАН

←В Минске на лето начали отключать ночное освещение улиц и дворов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика