Гамафобія ў Беларусі адсутнічае толькі фармальна
19.05.2010
—
Новости Общества

«Гэтыя выпадкі розьняцца: ёсьць эга-дыстанічная форма, якая паводле міжнароднай клясыфікацыі лічыцца псыхічным расстройствам, а ёсьць эга-сынтонная, якая ня лічыцца паталёгіяй. Таму гэтае пытаньне сэксолягаў, якія маюць веды адносна гэтага вузкага пытаньня».
Беларусь разам зь іншымі краінамі сьвету юрыдычна не вызнае гомасэксуальнасьць як псыхалягічнае ці сэксуальнае захворваньне. Гэткім чынам, адмыслоўцы псыхіятры і сэксолягі не дасьледуюць гэтую зьяву адмыслова. Фактычнае стаўленьне ўладаў і грамадзтва да людзей нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі можна вытлумачыць падвоенай маральлю, лічыць спэцыяліст-сэксоляг Цэнтру памежных станаў Мікалай
Хвашчынскі:«Калі да нас прыходзіць чалавек з сэксуальнымі праблемамі, то мы не перапытваем, якая ў яго сэксуальная арыентацыя: захоча — скажа, калі не захоча, то не. Мы ня маем права яго перавыхоўваць. Гэта не псыхічнае захворваньне, а таму ніякага адмысловага ўліку не вядзецца — гэта выбар кожнага чалавека. Як гэта вырашаецца на ўзроўні асобных людзей, тых жа чыноўнікаў, то ў нас жа ёсьць такая падвоеная мараль: афіцыйна — не, а неафіцыйна — хто як».
З нагоды арыштаў і судоў над удзельнікамі беларуска-расейскага «гей-прайду» ў Менску праваабаронца цэнтру «Вясна» выступілі з адмысловай заявай. Кіраўнік цэнтру Алесь Бяляцкі пракамэнтаваў падзеі гэтак:
«Гісторыя неаднойчы паказвала, што калі пачыналіся незаконныя змаганьні зь нейкімі малымі сацыяльнымі групамі, то неўзабаве гэтыя змаганьні пераходзілі на іншыя групы. Таму як праваабаронца — за „гей-парады“ і падтрымліваю іх».