Загінуў школьнік
19.05.2010
—
Новости Общества
17 мая ўдзень у Бабруйску загінуў 11-гадовы хлопчык. Няшчасны выпадак адбыўся ў сярэдняй школе № 16.
— Два вучні 6-га класа, 1998 і 1997 гадоў нараджэння, у перапынку паміж урокамі знаходзіліся ў будынку школы, — паведаміла старшы памочнік пракурора Магілёўскай вобласці, дарадца юстыцыі Ала Кузняцова. — У час сумесных гульняў адзін хлопчык пхнуў другога, які спыніўся каля аконнага праёма ў калідоры. Хлопчык упаў і ўдарыўся аб шкло, а асколкі пабітага шкла парэзалі яму грудзі. Пацярпеламу вучню медсястра аказала першую медыцынскую дапамогу, у школу выклікалі брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі, але хлопчык памёр на месцы здарэння. Па гэтым факце пракуратура праводзіць праверку.
Ул. інф.