Падчас ператрусаў
18.05.2010 17:36
—
Новости Общества
Адзін з дапытаных актывістаў кампаніі «Гавары праўду» Міхась Башура паведаміў, што падчас ператрусу на адным з офісаў у Менску забралі «Чарнобыльскі звон».
Радыё Свабода
Уладальнік звону Алесь Шатэрнік пакінуў яго ў Міхася, калі зьяжджаў за мяжу. Гэты звон заўсёды нясуць наперадзе «Чарнобыльскага шэсьця». Некалькі разоў было, што міліцыянты забіралі звон разам з гукаўзмацняльнай апаратурай у арганізатараў акцыі.
Цяпер ён будзе знаходзіцца ў міліцыі Ленінскага раёну разам з кампутарамі і друкаванай прадукцыяй.
Радыё Свабода