Спіс мінскіх вуліц, якія варта аб’язджаць падчас залевы

Источник материала:  
18.05.2010 11:46 — Новости Общества
Такіх залеваў у маі ў Мінску не было некалькі гадоў. Каторы дзень у сталіцы выпадае немалая колькасць ападкаў.

Некаторыя вуліцы могуць быць затопленыя. Памятаеце магутную залеву 24 ліпеня, якая затапіла Нямігу, Дзяржынскага, Арлоўскую ды іншыя вуліцы.

Нагадаем, што ў Мінску затапленне найчасцей адбываецца на:

Нямізе і ў пачатку праспекта Дзяржынскага,

вуліцах Харкаўская,

Сталетава,

скрыжаванні праспекта Пераможцаў і вуліцы Ігнаценкі,

праспекце Пушкіна ў раёнах старой фінскай запраўкі (Таёта‑цэнтр),

на вуліцы Прытыцкага ў нізінах,

на Партызанскім праспекце ў нізінах,

вуліцах Маскоўская і Талстога,

нізіны на вуліцы Казінца.

Нізкія месцы праспекту Незалежнасці — гэта плошча Перамогі, парк Чалюскінцаў.

←Генпрокуратуры Беларуси и Украины подписали соглашение о сотрудничестве

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика