Лепшых журналістаў Мінскай вобласці ўзнагародзілі на адмысловым свяце ў Стоўбцах

Источник материала:  
17.05.2010 18:52 — Новости Общества

Граматы і грашовыя прэміі па выніках мінулага года атрымалі рэдактары і карэспандэнты абласных і раённых газет, радыё і тэлебачання.

Дарэчы, сёлетні форум прафесіяналаў— дзесяты. І штогод СМІ вобласці становяцца пераможцамі не толькі абласных, але і рэспубліканскіх конкурсаў. Рэгіянальныя выданні традыцыйна займаюць першыя месцы на Нацыянальным конкурсе друкаваных СМІ «Залатая Літэра». Сёлета віншаванні прымае калектыў «Нясвіжскіх навінаў».

Сёння на інфармацыйнай ніве Міншчыны працуюць жодзінская гарадская, 22 раённыя газеты, і самае масавае абласное выданне — газета «Мінская праўда». У эфіры — 23 радыёстанцыі і пяць рэгіянальных тэлепраграм. Развіццю мясцовых СМІ дапамагаюць матэрыяльна, больш за 1,5 мільярда рублёў было выдзелена з бюджэту вобласці на тэхнічнае перааснашчэнне. Яшчэ 2 мільярды пайшлі ў паліграфічную галіну.

←В честь Грюндвальда оппозиционных художников пустили в музей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика