Пра падаткаабкладанне медыцынскіх паслуг

Источник материала:  

Згодна з падпунктам 1.2 пункта 1 артыкула 94 Асобнай часткі Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей – Кодэкс), вызваляюцца ад падатку на дададзеную вартасць (ПДВ) абароты па рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі медыцынскіх паслуг.

Не вызваляюцца ад падатку на дададзеную вартасць толькі касметалагічныя па­слугі нелячэбнага характару. Пералік ме­ды­цынскіх паслуг зацверджаны Указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 года №198 “Аб вызваленні ад падатку да дададзеную вартасць абаротаў па рэалізацыі асобных медыцынскіх паслуг”.

Указ №198 уступіў у сілу 14 мая 2010 і дзейнічае на меды­цынскія паслугі, пера­лічаныя ва ўказе і аказаныя ад 14 мая.

Гэта значыць, меды­цынскія паслугі, аказаныя спажыўцам у перыяд ад 1 студзеня да 14 мая, падлягаюць падаткаабкладанню ва ўстаноўленым парадку па стаўцы ПДВ у памеры 20 працэнтаў.

Звяртаем увагу, што плацельшчыкі вызваляюцца ад ПДВ незалежна ад таго, аказваюць яны паслугі фізічным ці юрыдычным асобам.

Матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца пры аказанні медыцынскіх паслуг і кошт якіх уключаны ў цану паслуг, таксама вызваляюцца ад ПДВ.

Пры аказанні меды­цынскіх паслуг, што пералічаныя ва Указе №198 і не ўключаюць кошт матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца, але аплачваюцца спа­жыўцамі асобна, кошт паслуг вызваляецца ад ПДВ. А ў адносінах да такіх матэрыялаў магчыма прымяненне льготы. Згодна з падпунктам 1.1 пункта 1 артыкула 94 Кодэкса і Указам прэзідэнта ад 6 сакавіка 2005 года №118 “Аб зацвярджэнні пераліку тавараў медыцынскага прызначэння, абароты па рэалізацыі якіх на тэрыторыі Беларусі вызваляюцца ад абкладання падаткам на дададзеную вартасць” (са змяненнямі і дапаўненнямі).

Разам з тым, плацельшчык мае права адмовіцца ад вызвалення ад падаткаабкладання, згодна з пунктам 3 артыкула 94 Кодэкса і прымяняць агульнаўстаноўлены парадак падаткаабкладання з прымяненнем стаўкі ПДВ у памеры 20 працэнтаў.

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па Маладзечанскім раёне.

←Минторг: запрет на распитие пива в общественных местах не увеличит нагрузку на общепит

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика